Фото - постер к концерту Гравітацыі насуперак на AFISHA.TUT.BY

Гравітацыі насуперак

Данное событие уже завершено.
Нравится концерт? Поделись с друзьями!
“Глыбокае слуханне музыкі дазваляе нам выйсці за межы рэальнага часу” - Дж. Крэймер.

22 чэрвеня а 20-й гадзіне ў Чырвоным Касцёле Святых Сымона і Алены адбудзецца чарговы канцэрт з цыклу “Гравітацыі насуперак”. Канцэпцыя цыклу звязана з адметнай якасцю музыкі, якая вылучае яе сярод іншых мастацтв, – здольнасцю пакінуць межы рэальнага прастору і часу.
У канцэрце прагучаць шадэўры сусветнага музычнага мастацтва розных эпох у выкананні салістаў і хору.

Мастацкі кіраўнік і дырыжор – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава.
Партыю аргану выконваюць Юры Габрусь і Варвара Царук.

На сённяшні дзень рэпертуар хору адрозніваецца надзвычайнай разнастайнасцю і шырынёй: старадаўняя беларуская музыка, духоўныя творы рускіх кампазітараў, буйныя сачыненні для хору і аркестру заходнееўрапейскіх класікаў, сучасная беларуская і замежная музыка, апрацоўкі народных песень і папулярнай музыкі.

За высокі прафесіяналізм і значны ўклад у развіццё беларускай культуры 20 красавіка 2017 году Дзяржаўнаму камернаму хору была прысуджана званне “Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь”.

Вячэрнія канцэрты Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь ў Чырвоным касцёле – гэта заўсёды выдатныя музычныя падзеі. Праграмы канцэртаў прызначаны ўсім аматарам музычнага мастацтва. Урачыстае і ўзнеслае гучанне чалавечага голасу і “караля інструментаў” аргану ў асобай акустыцы касцёлу ніколі не пакідае абыякавымі слухачоў, находзячы шлях да кожнай душы.

Квіткі можна набыць у касах філармоніі і непасрэдна ў касцёле перад пачаткам канцэрту.

Кошт – 5 рублёў.
 
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения