Фото - постер к концерту Купальскае кола на AFISHA.TUT.BY

Купальскае кола

Данное событие уже завершено.
  • Нравится концерт? Поделись с друзьями!

22-23 чэрвеня ў парку “Дрымлэнд” адбудзецца 10-ы міжнародны open-air фестываль “КУПАЛЬСКАЕ КОЛА – 2018”.


"Купальскае Кола" - адзін з нешматлікiх беларускіх фестываляў, якія насамрэч ведае і чакае кожны прыхільнік роднай культуры. Фестываль прысвечаны старадаўняму народнаму святу - Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга сонцастаяння, калі дасягаюць найвышэйшага росквіту жыватворчыя сілы зямлі.

У 2018 годзе фестываль «Купальскае Кола» пройдзе дзясяты раз. За сваю дзесяцігадовую гісторыю фестываль ператварыўся з клубнага канцэрта ў маштабны open-air фэст, які штогод збірае тысячы наведвальнікаў. Новае, зручнае месца ў цэнтры Мінска, камфортная лагiстыка і насычаная музычная праграма ад беларускіх і замежных калектываў розных стылявых напрамкаў дазволяць гасцям мерапрыемства акунуцца ў незвычайную атмасферу музычнага купальскага свята.

Месцам правядзення фестываля «Купальскае Кола 2018» стане парк актыўнага сямейнага адпачынку - «Дрымлэнд», які знаходзіцца ў цэнтры Мінска, і куды дабрацца будзе зручна кожнаму! Для наведвальнікаў, якія пажадаюць застацца на фестывалі на 2 дні, прапануецца намётавы летнiк.

Сёння "Купальскае Кола" можна разглядаць не толькі як фестываль, які збірае на адной сцэне музычных монстраў з "першага дывізіёна" беларускай сцэны, але і як пляцоўку для станаўлення і папулярызацыі менш шырока вядомых айчынных гуртоў. Акрамя гэтага, штогод да ўдзелу ў фестывалі далучаецца ўсё больш выбітных замежных калектываў разнастайных напрамкаў, а таму мерапрыемства набывае сапраўды інтэрнацыянальны характар і прэтэндуе на фармат буйнога міжнароднага фестываля. У 2018 годзе на сцэне фестываля «Купальскае Кола» выступяць каля 25-ці гуртоў: Мастер (Расія), PANYCHIDA (Чэхія), Varang Nord (Латвія), Tornado (Беларусь), Крамбамбуля (Беларусь), Aillion (Беларусь), Gods Tower (Беларусь), Znich (Беларусь) і многія іншыя.

У 2018 годзе гасцей і ўдзельнікаў традыцыйна будзе чакаць маса пляцовак:
• Дзве канцэртныя пляцоўкі. Музычныя калектывы фолк, рок і метал кірункаў. Жывы гук.
• Кірмаш: вырабы традыцыйных рамесных майстэрняў ручной працы, посуд, адзенне, упрыгожванні, вырабы з лёну і г.д.
• Актыўная пляцоўка: вяровачны гарадок, горкі, стральба з лука, правядзенне традыцыйных купальскіх гульняў.
• Этна-пляцоўка: аднаўленне традыцыйных абрадаў святкавання Купалля, варожбы, пляценне і запуск вянкоў па вадзе, купальскія вогнішчы і г.д.
• Карчма: стравы славянскай кухні.
• Квэст-рум.
• Атракцыёны.
• Тэматычныя фотазоны.
• «Перакулены дом».
• Трансляцыя ЧС па футболе.

Квіткі на фэст «Купальскае Кола» можна будзе набыць у папярэднім продажы або па месцы. Звяртаем вашу ўвагу, што квіткі можна набыць, як на адзін дзень, так і на два дні.

Квіток на 1 дзень папярэдне - 20 бел. руб.
Квіток на 2 дні папярэдне - 35 бел. руб.
Кошт квітка ў дзень фестываля - 25 бел. руб.


Сэрвісы па продажы квіткоў:
Любыя касы kvitki.by, ticketpro.by і bezkassira.by

Дзецям да 16 год - уваход бясплатны (толькі разам з бацькамі).
Таксама дзейнічае спецыяльная цэнавая прапанова для калектыўных заявак на набыццё квіткоў ад арганізацыяў - «Купальскі Офіс»!

Дадатковую інфармацыю пра фестываль можна атрымаць па тэлефонах:
+375 29 1419497
+375 29 1117576

Поўны спіс каманд:

1 дзень (22 чэрвеня)
Мастер, Gods Tower, Aillion, Tornado, Астрал, Soulsides, Yawar, Dymna Lotva, Varang Nord, Among Gods, Panychida.

2 дзень (23 чэрвеня)
Крамбамбуля, Znich, Trollwald, Omut, Бан-Жвірба, Massenhinrichtung, PlemЯ, Asymmetry, Used Friendly, Aratseya, SemantiC, An Argency, Awakening Our Memories, Ocean of my dreams

ПРА КУПАЛЛЕ!

Купалле — старажытнае народнае свята, звязанае з летнім сонцастаяннем, з росквітам прыроды і летняй цеплыні. Старажытныя купальскія абрады праводзяць менавіта ў самую кароткую ноч. Згодна з легендамі і паданнямі, у магічную ноч нельга спаць, бо ўся нячыстая сіла ажывае. Таму нашы продкі з вечара спявалі народныя песні, вадзілі карагоды, каб абараніць сябе ад улады цёмных сілаў. Купальская ноч поўная на чараўніцтвы, дзівосы і цуды. Таму, 22-23 чэрвеня запрашаем Вас у парк Dreamland на далучыцца да святкавання самага таямнічага свята ў годзе ў межах фестывалю “Купальскае Кола”.

Вас чакаюць:
• Майстар-класы па народных танцах і спевах
• Святочная ярмарка
• Старажытныя напоі і народная кухня
• Карцінная галерэя ў стылі паганскага фэнтэзі, дзе можна будзе перавесці дух і адпачыць, удыхаючы дым кальяну
• Тэматычныя фота-зоны
• Паганскае капішча (з ідаламі!), дзе на працягу дня будуць праходзіць купальскія містэрыі
• Карагоды і спевы вакол святочнага вогнішча
• Дом вядзьмарак, дзе чараўніцы прапануюць жадаючым паваражыць за кубачкам гарбаты з зёлкамі
• Тэатралізаванае фаер-шоу
• Пляценне вянкоў
• Конкурс сярод дзяўчат на лепшую Купалку
• Пошук дзівоснай Папараць-кветкі.

Билеты можно приобрести онлайн на AFISHA.TUT.BY  

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие концерты

  • При праздновании Дня Рождения - вход в игровую зону для именинника в подарок! в Монтике
Все заведения