Фото - постер к концерту Фестиваль "Тбилисоба" на AFISHA.TUT.BY

Фестиваль "Тбилисоба"

0+

Расписание

24 августа, cегодня
  • 13:00

 

«Тбiлiсоба» пройдзе ў Мінску ў суботу, 24 жніўня. Фестываль правядуць у Верхнім горадзе, завершыць яго адкрыты канцэрт гурта Mgzavrebi. Па традыцыі, грузінскія песні будуць гучаць са сцэны ў гістарычным цэнтры Мінска з паўдня і да паўночы. Каб прывезці ўсіх музыкаў, якія выступяць на сцэне ў гэты дзень, замест звычайнага рэйсавага «Эмбраэра» ў Беларусь з Грузіі ў гэты дзень прыляціць больш ёмісты «Боінг».

Першы фэст «Тбiлiсоба» Barjomi правялi пяць гадоў таму. Свята так спадабалася менчукам, што з яго пачалася чарада дзён нацыянальных культур у Верхнім горадзе. Грузінскі фестываль застаецца самым папулярным сярод жыхароў горада і турыстаў: у мінулым годзе на свята прыйшло каля 80 тысяч чалавек. Юбілейная пятая «Тбiлiсоба» пройдзе пад слоганам «Свята з грузінска-беларускім характарам» і будзе прысвечана сяброўству двух народаў.


ГАЛОЎНАЯ СЦЭНА
13:30 — 24:00

13:30 - 15:00 — Выступы артыстаў з Грузіі: ансамбля Iriao, танцавальнага ансамбля “Сонечная Грузія”
15:00 - 15:30 — Афіцыйнае адкрыццё фестывалю “Тбілісоба”
15:30 - 17:00 — Выступы артыстаў з Грузіі: ансамбля Iriao, Георгія Путкарадзэ, грузінскага шматгалосся “Швідкаца”
17:00 - 20:30 — ПЕРАПЫНАК
20:30 - 22:00 — Выступы грузінскага шматгалосся “Швідкаца” і Давіда Гамартэлі, Георгія Путкарадзэ , ансамбля Iriao, прагучыць трэк “Мінск з характарам” (Бакей, Shuma, Ліса, Валік)
23:00 - 24:00 — MGZAVREBI

ТУРЫСТЫЧНЫ МАРКЕТ. ХАРАКТАР УЛЁТНЫ
12:00 — 20:00

12.00 - 20.00 — Розыгрыш турыстычных пуцёвак і экскурсій па Грузіі ад кампаній “Росцінг”, “ТОП-ТУР”, “Альфа-тур”, “Краіна замкаў”, Дэпартамента турызму і курортаў Аджарскай Аўтаномнай Рэспублікі і Нацыянальнай адміністрацыі турызму Грузіі.
12.00 - 20.00 — Маркет падарожжаў. Браніруем туры ў Тбілісі, Батумі, Баржомі разам з кампаніямі “Альфа-тур”, “Росцінг”, “ТОП-ТУР”, “Экатрэвэл”, Дэпартаментам турызму і курортаў Аджарскай Аўтаномнай Рэспублікі і Нацыянальнай адміністрацыяй турызму Грузіі, даведваемся пра туры па Беларусі з “Краінай замкаў” і анлайн-гідам па Беларусі “Ветліва”
13:00 - 15:00 — Майстар-класы ад Паўла Самалазава, які аб’ездзіў палову Еўропы на чырвоных “Жыгулях”, ад Даніэля Анохіна – па мабільнай фатаграфіі для падарожнікаў, ад “Артбар”– па вытворчасці магнітаў
15:00 - 16:30 — Шоу “Каханне з першага погляду па-грузінску”
16:30 - 18:00 — Караоке-батл песень Валерыя Меладзэ

ФУДКОРТ. ХАРАКТАР ГАСЦІННЫ
12:00 — 24:00

Болей за 30 выязных рэстаранаў і кафэ на фудкорце
Традыцыйныя грузінскія стравы на пляцоўках Верхняга горада
Водны бар BORJOMI
Вінныя бары ад TAMADA и TELIANI VALLEY

ПЛЯЦОЎКА PAYOKAY. ХАРАКТАР ЛЕТУЦЕННЫ
12:00 — 21:00
Віртуальнае падарожжа па Грузіі з МТБанкам

ГАСТРАДВОРЫК BORJOMI. ХАРАКТАР ДУШЭЎНЫ
12:00 — 24:00
12:00 - 24:00 — Каштуем віно і ежу з розных рэгіёнаў Грузіі, гуляем у даміно
12:00 - 18:00 — ПРацуе блышыны рынак KaliLaska. Тут можно набыць адзенне, упрыгожванні, абутак, посуд, кнігі і вінілавыя пласцінкі.
20:00 - 22:00 — “Міміно” – адзін з самых вядомых грузінскіх фільмаў. Менавіта яго можна пабачыць на пляцоўцы

ГРУЗІНСКІ МАРКЕТ. ХАРАКТАР ТЭМПЕРАМЕНТНЫ
12:00 — 24:00

Чурчхела, шкарпэткі з вышытымі хінкалі, спецыі і сувеніры ад грузінскіх майстроў

ВУЛІЦА ТРАДЫЦЫЙ МАМУЛІ. ХАРАКТАР ГРУЗІНСКІ

12:00 — 20:00

Майстар-класы па грузінскай каліграфіі, аквагрым, майстар-класы па маляванні віном, вырабе рэчаў са скуры, валенні воўны. Таксама на пляцоўцы можна пабачыць выставу малюнкаў Пірасмані з аб’ёмнымі постацямі людзей

КУТОЧАК БЕЛАРУСКАЙ ГАСЦІННАСЦІ. ХАРАКТАР БЕЛАРУСКІ
12:00 — 22:00

Майстар-класы і віктарыны для дзяцей і дарослых ад “А-чатыры”, LSTR, “Дары Велеса”, “Усё сваё” і беларускіх рамеснікаў па ферментацыі гарбаты, шаўкаграфіі, вырабе масла ды іншых традыцыйных рамёствах. Таксама тут можна набыць сувеніры і тавары ўласнага вырабу ад беларускіх майстроў, адзенне ад LSTR і “Нашай Нівы”.

ВЯЛІКАЕ ГРУЗІНСКА-БЕЛАРУСКАЕ ВЯСЕЛЛЕ. ХАРАКТАР РАМАНТЫЧНЫ
14:00 — 20:00

14:00 - 20:00 — адшукайце сваё каханне разам з Offline Tinder і атрымайце магчымасць выйграць турыстычную пуцёўку ў Грузію ад кампаній “ТОП-ТУР” і “Белавія"
14:00 - 20:00 — Імерсіўная тэатральная пастаноўка “Вялікае грузінска-беларускае вяселле” з удзелам Сяргея Выскваркі і студыі “Варгін”
15:15 - 15:35 — Майстар-клас па традыцыйных грузінскіх танцах ад ансамбля “Сонечная Грузія”
15:50 - 16:10 — Конкурс на самы доўгі тост
18:10 - 18:40 — Вялікае грузінскае выкраданне нявесты. На хуткасць заварочваем дзяўчат у коўдру і праводзім з імі эстафету
19.00 - 19.30 — Выкуп невесты па-грузінску

ЭКАМАРКЕТ “ПАСТАРНАК” ПА-ГРУЗІНСКУ. ХАРАКТАР КЛАПАТЛІВЫ

12:00 — 24:00

На 100% арганічная ежа, экаторбы, мыла ўласнага вырабу і суверніры ад беларускіх майстроў

ТАНЦАВАЛЬНАЯ ПЛЯЦОЎКА BORJOMI PARTY. ХАРАКТАР РУХАВЫ

12:00 — 20:00

12:00 - 14:30 — Грузінскія танцы і майстар-класы
14:30 - 19:30 — Батлы па самых розных напрамках: хіп-хоп, брэйк-данс, jazz-funk, vogue, грузінскія і беларускія народныя танцы. Найлепшыя танцоры маюць магчымасць выйграць білеты на канцэрт нацыянальнага балета Грузіі “Сухішвілі”
19:30 - 20:00 – Танцавальны батл Borjomi паміж прадстаўнікамі чатырох напрамкаў: хіп-хоп супраць vogue, народныя танцы супраць jazz-funk. Пераможцы атрымаюць падарункі ад AIR SHOP

ДЗІЦЯЧАЯ ПЛЯЦОЎКА. ХАРАКТАР ГАРЭЗЛІВЫ
12:00 — 20:00

Дзіцячы футбол
Майстар-клас па чыдаобе. Навучае Ролад Катаўрадзэ
Пляцоўка для малявання
Аквагрым
Катанне на самакатах
Лепка квеўры
Грузінскі арт-пікнік
Творчыя майстар-класы па маляванні на экаторбах, на магнітах і на гліняных фігурках
Бампербол
Танчым грузінскія традыцыйныя танцы
Працуе музей-выстава беларуска-грузінскага футбола
Гуляем у рэгбі з Unia Rugby Club і «Маланка»


ПЛЯЦОЎКА BORJOMI ACTIVE. ХАРАКТАР НЕЗВЫЧАЙНЫ
12:00 — 20:00

Басейн “Баржомі”, лоўлайн
Фарбаванне валасоў і броваў. Робіць прыгажосць Fedina
Скаладром. Страхуе Colt.by

 


 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • 1 сентября 2018 в 21:43

    Очень жаль,что такой праздник только один день.
  • 2 сентября 2017 в 20:01

    Ужасная организация. Ничего не продумает. Огромные очереди за блюдами, которые даже не напоминают Грузинские. Обычный факт фуд. В которыетаркупают убеждаюсь что праздники организовывать в Минске в принципе не умеют!

Похожие концерты

Самые популярные события

0065988