Фото - постер к концерту Фэст вясновага раўнадзенства на AFISHA.TUT.BY

Фэст вясновага раўнадзенства

Данное событие уже завершено.
  • Нравится концерт? Поделись с друзьями!

Юбілейны пяты фестываль!

Пры ўдзеле гуртоў:
Gods Tower;
Znich;
Trollwald;
Дрыгва;
Рутвіца.


23 сакавіка ў клубе "Re:public" (Мінск, Прытыцкага 62, ст.м.Кунцаўшчына) адбудзецца пяты юбілейны “ФЭСТ ВЯСНОВАГА РАЎНАДЗЕНСТВА 2018”, прымеркаваны да 100-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Назва і час правядзення фестывалю бяруць свае вытокі з народнай традыцыі. Асаблівай пашанай у нашых продкаў карыстаўся той момант руху сонца, калі дзень раўняўся з ноччу і з гэтага часу пачынаў павялічвацца, святло пачынала перамагаць цемру, калі надыходзіў доўгачаканы перыяд пацяплення і абуджэння прыроды. Менавіта да дня вясновага раўнадзенства прымяркоўвалі пачатак новага года.

Цікава, што складнік пятага фэсту вельмі нагадвае складнік першага, які адбыўся ў 2014 годзе, дзе ўзялі ўдзел 3 слупы беларускай фолк-метал сцэны: Gods Tower, Znich, Litvintroll.

Кошт квіткоў (танцпляц):
✔25 р. - да 23 сакавіка 2018;
✔30 р. - у дзень мерапрыемства.
 
Месца за столікам: 30 р. (замаўляць па тэлефоне: +375291419497).

Тэлефон для даведак: +375291419497.

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие концерты

показать все
  • При праздновании Дня Рождения - вход в игровую зону для именинника в подарок! в Монтике
Все заведения