Фото - постер к концерту Фэст “Кіламетр грамадскай актыўнасці” \ Akute на AFISHA.TUT.BY

Фэст “Кіламетр грамадскай актыўнасці” \ Akute

Расписание

1 июня, суббота
  • 13:00
“Кіламетр грамадскай актыўнасці” – фэст для тых, хто ўмее пераадольваць дыстанцыі.
Музычным хэдлайнерам фестываля будзе гурт AKUTE

1 чэрвеня прастора ОК16 (Менск, вул. Кастрычніцкая, 16) адчыніць свае дзверы для “Кіламетра грамадскай актыўнасці”. На фэсце ты пазнаёмішся з беларускімі грамадскімі арганізацыямі і актывістамі.

З 13:00 да 20:00 на адкрытай пляцоўцы і ў залях ОК 16 будуць праходзіць лекцыі, майстар-класы, дыскусіі ад розных арганізацыяў і экспертаў на тэмы экалогіі, гендара, смяротнага пакарання, правоў чалавека, мовы і культуры.

Падчас фэста будзе дзейнічаць Фры-Маркет і Жывая Бібліятэка. Гасцям імпрэзы прапануецца паўдзельнічаць у захапляльным квэсце.
Напрыканцы ўдзельнікаў і гасцей фэста чакае музычны выступ беларускага гурта AKUTE.

Калі хочаш пазнаёміць наведвальнікаў фэста з дзейнасцю сваёй арганізацыі ці жадаеш прадставіць свой грамадска значны праект, пакідай заяўку тут:

https://forms.gle/pjkfXGSHR3Tpgzhy7

Адзін кіламетр – гэта тысяча метраў, а “Кіламетр грамадскай актыўнасці” – гэта тысяча ідэяў, каб палепшыць свет. Далучайся!
 
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Скидка 20% при заказе блюд навынос Чайхана
  • Скидка 20% на меню! Воскресенье - семейный день в ресторане-клубе "Магнат"! Титан
Все заведения
0065063