Фото - постер к концерту Адукацыйны фэст «Remara» (Open Air)  на AFISHA.TUT.BY

Адукацыйны фэст «Remara» (Open Air)

 
Данное событие уже завершено.

О событии

 

Кошт: free donation

9-12 жніўня “Задзіночанне беларускіх студэнтаў” ладзіць адукацыйны фестываль “Рэмара” для маладзёнаў, якія хочуць пабудаваць краіну мары. Лакацыя - хутар пад Менскам. Першыя тры дні фэсту - гульня-LARP (ралявая гульня жывога дзеяння), дзе будзе мадулявацца парламенцкая рэспубліка. А ў апошні дзень – лекторый з лепшымі экспертамі і экперткамі, кінапраглядамі, дыскусіямі, фудкортам, chill-out зонай і музыкай прыродных “інтэр’ерах”.

Жыццё ў межах змадэляванай Рэспублікі Мары будзе будавацца вакол Парламенту. Ён прымае рашэнні, а потым і законы, па якім павінна жыць “Рэмара”. Галоўнае ў Парламенце - шматпартыйнасць і магчымасць кожнага і кожнай прасунуць свой закон, упэўніўшы ў яго неабходнасці парламецнкую большасць. У Рэмары ёсць уласная валюта: талер, і яго курс, - як і дабрабыт насельніцтва, наўпрост залежыць ад рашэнняў Парламенту.

Лекцыйны дзень - гэта некалькі пляцовак, на кожнай з якіх будуць выступаць некалькі лектараў і лектарак. Інтэрактыў і дыскусіі па пераасэнсаванні савецкага мінулага, гендару, мастацтва, рэформ ў Беларусі, правах чалавека, культуры і яе ўзаемадзеяння з горадам.
А па-за лекцыйнай часткай будуць дзейнічаць фудкорты і зоны для рэлакса. Музычны настрой будуць задаваць гурты "Разбітае сэрца пацана" (Менск) і Колір (Адэса).

Удзел у мерапрыемстве ажыццяўляецца па запрашэннях, якія распаўсюджваюцца па прынцыпе free donation. Атрымаць запрашэне на гульню і/ці фестывальны дзень неабходна запоўніць форму: goo.gl/Td3cV5

Месца: хутар пад Мінскам, дакладнае месца паведамляецца ўдзельнікам і ўдзельніцам.

З дадатковымі пытаньнямі зьвяртайцеся праз эл. пошту: zbsstydent@gmail.com або тэл.: +375 29 1806649 (Саша).

 

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии

0073205