Фото - постер к концерту Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь на AFISHA.TUT.BY

Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь

Данное событие уже завершено.
Нравится концерт? Поделись с друзьями!
28 красавіка,
Чырвоны касцёл,
20.00

"Вялікдзень! Вялікдзень! Вялікдзень!"


Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор - заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава


Вячэрнія канцэрты ў Чырвоным касцёле – гэта заўсёды выдатныя музычныя падзеі ў выкананні Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Наталлі Міхайлавай. Праграмы канцэртаў прызначаны ўсім аматарам музычнага мастацтва. Урачыстае і ўзнеслае гучанне чалавечага голасу і "караля інструментаў" аргану ў асобай акустыцы касцёлу ніколі не пакідае абыякавымі слухачоў, находзячы шлях да кожнай душы.

28 красавіка ў Чырвоным Касцёле Святых Сымона і Алены адбудзецца канцэрт "Вялікдзень! Вялікдзень! Вялікдзень!", прымеркаваны да галоўнага свята ўсіх хрысціян. У ім прагучаць як шадэўры І.С.Баха, Дж.Расіні, С.Манюшкі, так і надзвычайна цікавыя творы сучасных кампазітараў.
Салісты: Арына Алякссева (сапрана), Кацярына Крашчук (меца-спрана), Рыма Беркава (сапрана).
Партыю аргану выконваюць Юры Габрусь і Варвара Царук.

Юры Габрусь з 2009 па 2011 г. навучаўся ў Акадэміі музыкі і драмы Гётеборгскага ўніверсітэту (Швецыя) на факультэце царкоўнай музыкі і аргану ў знакамітага арганіста і даследчыка д-ра Дж. Спеерстры (арган), д-ра К. Нэльсан (арган), д-ра Ё. Ландгрэна (імправізацыя). У 2011 г. Юры з'яўляўся студэнтам па абмену ў Акадэміі Мастацтваў у Брэмене (Германія), дзе яго настаўнікамі былі прафесар д-р Х. Давідсан (арган), Р. Кельбер (арган), К. Громан (імправізацыя). У вучэбныя гады Юры актыўна канцэртаваў у Швецыі і Германіі. З 2003 па 2006 г. Юры працаваў асістэнтам-арганістам у Касцёле Найсвяцешай Троіцы (г.Мінск). З 2003 г. з'яўляецца тытулярным арганістам Новаапостальскай царквы ў Мінску. Актыўна ўдзельнічаў у міжнародных арганных конкурсах, Акадэміях арганістаў Гётеборга, майстаркласах такіх знакамітых выканаўцаў як Т. Копман (Нідэрланды), Х.У. Эрыксан (Швецыя), Х. Фогель (Германія), Ж. ван Оортмерсэн (Нідерланды), Л. Ломан (Германия). У цяперашні час Юры працуе ў Дзяржаўным камерным хоры Рэспублікі Беларусь, рэгулярна выступаючы ў якасці арганіста-акампаніятара, а таксама з'яўляецца пастаянным удзельнікам ансамбля "Камерныя салісты Мінска" пад кіраўніцтвам дырыжора і клавесініста Дзмітрыя Зубава.

Варвара Царук навучаецца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў класе аргану дацэнта, кандыдата мастацтвазнаўства Ўл.В.Неўдаха, прымала ўдзел у Акадэміях старадаўняй музыкі ў Аўстрыі (г.Грац), ІІ Арганных асамблеях у Латвіі (г.Рыга), а таксама майстаркласах пад кіраўніцтвам прафесара І. Трумэра (Аўстрыя), Х. Шміта (Германія), М. Стэфаньскага (Польшча), А. Горына (Ізраіль), Я. Лісіцынай (Латвія). З'яўляецца актыўным удзельнікам канцэртаў і фестываляў у Касцёле Найсвяцейшай Троіцы (г.Мінск), Архікатэдральным Касцёле імя Найсвяцейшай Панны Марыі (г.Мінск), Лютеранскай Кірхе у г.Гродна, канцэртным зале г.Пінска.

Квіткі 5 руб.
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения