Фото - постер к концерту Дзень роднай мовы на AFISHA.TUT.BY

Дзень роднай мовы

Расписание

21 февраля, четверг
  • 18:00
21 лютага «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампаніі “Будзьма беларусамі!”, ПЭН-цэнтр, Белсат і SAY.BY запрашаюць у кавярню «Грай» адзначыць Дзень роднай мовы #беларускамоўны

Падчас свята выступяць беларускія паэты і музыкі, сярод якіх гурт AKUTE, UZARI, рэпер ANGST, Усевалад Сцебурака, Наста Кудасава, Марыя Мартысевіч, Стась Карпаў. Культурніцкая праграма будзе жывой і насычанай, а кожны жадаючы зможа ўзяць удзел у шоў “Самшазам” (аналаг гульні “Угадай мелодыяю”). Таксама на другім паверсе прасторы «Грай» будуць дзейнічаць пляцоўкі настольных гульняў, дзіцячых забаў і невялічкі кірмаш.

Адмыслова да Дня роднай мовы каманда SAY.BY прэзентуе новую версію мабільнага дадатку для размоваў па-беларуску ў сферы абслугоўвання і штодзённым жыцці. Госці свята змогуць узяць удзел у квэстах з ужываннем дадатку, а самыя актыўныя — атрымаюць цікавыя прызы і падарункі.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень ва ўніверсітэтах і клубах Беларусі праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі, прысвечаныя беларускай мове.

Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але і натхняе шматлікіх людзей на цікавыя і яскравыя праекты, акрыляе на добрыя справы.

Уваход вольны, але варта зарэгістравацца:
https://goo.gl/forms/f9P8dw3eUyPAGfuv1
Інфалінія: +375 25 996 93 76

Кафэ «Грай», вул. Інтэрнацыянальная, 33
Пачатак 18:00.

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

0064015