Фото - постер к концерту Беларусы на AFISHA.TUT.BY

Беларусы

Данное событие уже завершено.
Нравится концерт? Поделись с друзьями!
Малады, харызматычны, абаяльны арт-гурт “Беларусы” 17 студзеня 2017 г. вітае гомельскага слухача! На сённяшні дзень гурт з’яўляецца адным з самых запатрабаваных калектываў у нашай краіне. “Беларусы” вылучаюцца прафесійным майстэрствам, выключнымі вакальнымі дадзенымі, а іх абаяльнасць ужо ўварвалася ў сэрцы слухачоў і ўразіла кожнага, хто меў магчымасць прысутнічаць на канцэрце.

Што уваходзіць у рэпертуар спевакоў? А ён у іх самы разнастайны!

Гэта не толькі песні на такой шчырай і мілагучнай роднай беларускай мове, гэта і сусветныя хіты! Яны выконваюць кампазіцыі ў розных стылях: джаз, класіка, народная песня. Калектыў вельмі ўнікальны, бо ў іх гарманічна спалучаюцца акадэмічнае майстэрства, юнацкая весялосць, народныя матывы і ўласцівая кожнаму беларусу шчырасць.

“Беларусы” – гэта ўзор сапраўднага прадстаўніка нашай краіны: прыгожыя, натхнёныя, рознабаковыя, абаяльныя, адукаваныя, яны ведаюць культуру розных краін, але ў першую чаргу ўзбагачаюць і шануюць сваю!
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
20170717