Фото - постер к концерту Ансамбль песні і танца “Зорачка”  на AFISHA.TUT.BY

Ансамбль песні і танца “Зорачка”

Данное событие уже завершено.
  • Нравится концерт? Поделись с друзьями!

Святочны канцэрт, прысвечаны 55-годдзю Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца “Зорачка”


16 лютага 2018 года адбудзецца святочны канцэрт, прысвечаны 55-годдзю Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца “Зорачка” ( кіраўнік А.М.Навіцкая).

Арганізатары: установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Калектыў “Зорачка” быў створаны ў 1963 годзе ў Рэспубліканскім палацы піянераў і школьнікаў як ансамбль піянерскай песні і танца. З цягам часу з маленькай групкі дзяцей вырас вялікі ансамбль, у профільных групах якога зараз займаюцца навучэнцы ва ўзросце ад 4-х да 28 гадоў. У 1980 годзе гурт звярнуўся да вывучэння традыцыйнай культуры Беларусі, вуснай народнай творчасці і па сённяшні дзень з’яўляецца адным з вядучых фальклорных дзіцяча-юнацкіх калектываў нашай краіны. Рэпертуар ансамбля складаюць рознахарактарныя фальклорныя творы, апрацоўкі народнай музыкі і песень беларускіх кампазітараў, музычна-харэаграфічныя кампазіцыі.

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль песні і танца “Зорачка” – удзельнік міжнародных фестываляў у Польшчы, Турцыі, Кубе, Бельгіі, Італіі, Малдове, Францыі, Латвіі, Украіне, Расіі, Чэхіі, Германіі, Нідэрландах, Кітае, ЗША фальклорных фестываляў Беларусі, рэспубліканскіх і гарадскіх святаў, неаднаразова ўзнагароджаны дыпломамі і ганаровымі граматамі міжнароднага і рэспубліканскага значэння. На працягу шэрагу гадоў “Зорачка” часты госць на радыё і тэлебачанні: калектыў прымаў ўдзел у здымках відэафільмаў паводле беларускіх каляндарных святаў (Белтэлерадыёкампанія, канал “ЛАД”, тэлерадыёкампанія “Мір”).

З 1996 года кіраўнік калектыву – Ала Міхайлаўна Навіцкая, “Выдатнік адукацыі”, член журы рэгіянальных і рэспубліканскіх фестываляў і конкурсаў мастацкай самадзейнасці, актыўны ўдзельнік семінараў і канферэнцый па праблемах эстэтычнага выхавання дзяцей і моладзі сродкамі народнага мастацтва, складальнік аўтарскай праграмы гуртка “Фальклорны ансамбль”, аўтар артыкулаў у часопісах і газетах.
У святочным канцэрце прымуць удзел выхаванцы і выпускнікі “Зорачкі”, а таксама сябры калектыву з Малдовы, Галандыі і Польшчы.

Сардэчна запрашаем Вас на святочны канцэрт 16 лютага 2018 г. у 18.00,
які адбудзецца ў Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў
(пр. Незалежнасці, 25).

Тэлефоны для даведак:

8 017 328 68 30, (аддзел інфармацыйна-аналітычнай работы і сеткавага ўзаемадзеяння); 8 017 327 45 10 (аддзел мастацкай творчасці)
 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

0062148