Фото - постер к концерту Ноч у бібліятэцы: "Вераснёвыя светлыя мары" на AFISHA.TUT.BY

Ноч у бібліятэцы: "Вераснёвыя светлыя мары"

Данное событие уже завершено.
Нравится концерт? Поделись с друзьями!

2017 год праходзіць пад знакам 500-годдзя беларускага кнігадрукавання.

Пяць стагоддзяў таму выйшла першая кніга першадрукара, асветніка Францыска Скарыны «Псалтыр». У гэтым годзе ўся сусветная грамадскасць святкуе 135-годдзе з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа, 100-гадовыя юбілеі Пімена Панчанкі і Янкі Брыля. У гэты знамянальны год у сваёй дзейнасці мы робім акцэнт на папулярызацыю лепшых твораў нацыянальнай беларускай літаратуры.

Шмат цікавых тэматычных мерапрыемстваў падрыхтавала Гомельская абласная бібліятэка для сваіх чытачоў. І адно з іх - упадабаная гамяльчанамі і гасцямі горада «Ноч у бібліятэцы», якая ў 2017 годзе ў наша прафесійнае свята пройдзе пад назвай «Вераснёвыя светлыя мары» і афарбуецца беларускім нацыянальным каларытам.

Галоўная асоба юбілейнага года Францыск Скарына з дапамогай кніг і экспанатаў выставы нацыянальных галаўных убораў краін свету запросіць нашых чытачоў у займальнае інтэрактыўнае падарожжа. Акцёры-бібліятэкары пад кіраўніцтвам маладога таленавітага рэжысёра Дзмітрыя Байкова пакажуць свой новы спектакль «Чорная панна Нясвіжа». Юнакі і дзяўчаты, якія прыйдуць на свята, прымуць удзел у тэатралізаваным абрадзе «Вяселле» на фальклорнай пляцоўцы «Таямнічыя сцежкі кахання», на літаратурнай пляцоўцы «Казачныя чытанкі» маленькія чытачы пачуюць
беларускія казкі ў аўтарскім выкананні Надзеі Ясмінска і Таццяны Крыцкай.

А ўсе жадаючыя ​​на творчай імпрэзе ў літаратурна-музычным салоне змогуць пазнаёміцца з новымі творамі гомельскіх пісьменнікаў, ўключыцца ў марафон чытання паэмы Якуба Коласа «Новая зямля», паспрабаваць свае сілы ў «Беларускім бібліятэчным квізе», убачыць новыя экспазіцыі «Літаратурнага музея пісьменнікаў Гомельшчыны», акунуцца ў атмасферу беларускага «Літаратурнага кірмаша», памарыць на «Літаратурным панадворку», прыняць удзел у акцыі «Адрадзім рушнік разам!» з самабытным Майстрам Любамірам, пачуць спецыяльна падрыхтаваную музычную праграму «Мова і гук» маладых гомельскіх выканаўцаў і шмат іншага.  

Пажаданы ўваход у беларускім народным адзенні!

  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • При покупке масла и фильтра - замена бесплатно для микроавтобусов ИП Жигалко А. В.
Все заведения