Фото - постер к событию Tattoo Fest 2015 на AFISHA.TUT.BY
Данное событие уже завершено.

О событии

Рады паведаміць Вам, што 30-31 траўня ў менскім Палацы Мастацтва па адрасу вул. Казлова, 3 адбудзецца доўгачаканы Трэці беларускі фестываль татуіроўкі TATTOO FEST 2015, які зьбярэ найлепшых тату-майстроў і прадстаўнікоў тату-студый Беларусі. Сваімі мэтамі арганізатары фестывалю ставяць павялічэньне цікавасьці да мастацтва татуіроўкі як у майстроў, так і ў прыхільнікаў тату-культуры, а таксама пазіцыянаваньне татуіроўкі як значнай часткі беларускай гісторыі і мастацкай культуры ў кантэксьце сучасных рэалій.

Пасьля канвенцыі ў Палацы Мастацтваў усіх чакае запальная аfter-party! Музычная частка тату-фэста адбудзецца ў нядзелю 31 мая ў клубе Re:public!

Пад час фестывалю ўдзельнікам прапануецца прадставіць свае працы на конкурсе на лепшую татуіроўку ў шэрагу намінацый:

• Намінацыя «Малая каляровая татуіроўка»
• Намінацыя «Вялікая каляровая татуіроўка»
• Намінацыя «Малая чорна-белая (манахромная) татуіроўка»
• Намінацыя «Вялікая чорна-белая (манахромная) татуіроўка»
• Намінацыя «Традыцыйная беларуская татуіроўка (беларускі «OLD SCHOOL»)»
• Намінацыя «Беларускі рэалізм»
• Намінацыя «Арнаментальная татуіроўка»
• Намінацыя «Шрыфтавая кампазіцыя»
• Намінацыя «Эклектыка»
• Намінацыя «Сover-up»
• Намінацыі «Лепшыя татуіроўкі па выніках першага і другога дзён»
• Намінацыя і ўзнагароджаньне ў намінацыі «Лепшая татуіроўка Фестывалю» і інш.

Фестываль будзе праходзіць цягам двух дзён і завяршыцца ўручэньнем узнагарод пераможцам у разнастайных намінацыях і найлепшым тату-майстрам па выніках фестывалю.

ГАЛОЎНЫ ПРЫЗ - сертыфікат на 10 000 000 бел. руб. на расходныя матэрыялы для татуіроўкі ад менскага тату-салона “TATTOO ART CLUB”.

За 2-е і 3-е месцы лепшыя тату-майстры атрымаюць сертыфікаты на 7 000 000 бел. руб. і 5 000 000 бел. руб. суадносна.

Астатніх удзельнікаў і пераможцаў у намінацыях чакаюць шмат іншых прыемных падарункаў і ўзнагарод!

Наведвальнікам на мерапрыемстве прадставіцца цудоўная магчымасьць пазнаёміцца з працамі спецыялістаў вядучых беларускіх тату-салонаў і студый, атрымаць прафесійную кансультацыю тату-мастакоў, а таксама зрабіць татуіроўку ў лепшых беларускіх майстроў адразу на фестывалі!


У праграме фестывалю ўдзельнікаў і гасьцей чакаюць разнастайныя прыемныя сюрпрызы і забавы:



• Выстава мастацкіх прац (графіка, скульптура, жывапіс, фота)
• Знаёмства з зоркамі тату-індустрыі Беларусі
• Выстава мастацкіх прац вядомых беларускіх музыкаў
• Майстар-класы ад лепшых беларускіх майстроў
• Выстава-продаж абсталяваньня і расходных матэрыялаў для татуіроўкі і пірсінгу
• Арт-фьюжн
• Бодзіарт
• Мехендзі
• Падвешваньні
• Выстава-продаж арыгінальнага адзеньня і аксэсуараў і шмат іншага.


Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца індывідуальныя майстры, прадстаўнікі тату-салонаў і студый, тату-мадэлі, а таксама спонсары і мецэнаты, неабыякавыя да беларускай тату-культуры!


Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • 30 мая 2015 в 18:00

    Евгений Калинин (29 мая 2015 в 16:21) писал(a):
    а вход то сколько стоит?
    100 тыс. за один день
    если вы просто на "посмотреть", оно того не стоит
    имхо, мероприятие для мастеров и тех, кто хочет прямо там сделать татуху. остальным ловить нечего
  • 29 мая 2015 в 16:21

    а вход то сколько стоит?

Самые популярные события

Все заведения