Усходнееўрапейская платформа выяўленчых мастацтваў (East European Performing Arts Platform) Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы і Польскі Інстытут у Мінску запрашаюць прыняць удзел у спецыяльных мерапрыемствах з нагоды 100-годдзя са дня нараджэння знакамітага польскага рэжысёра Тадэвуша Кантара.
23 – 26 КАСТРЫЧНІКА
15.00 – 18.00
МАЙСТАР-КЛАСЫ ХАРЭОГРАФА І РЭЖЫСЁРА МІКАЛАЯ МІКАЛАЙЧЫКА (ПОЛЬШЧА) З УДЗЕЛАМ АРТЫСТАЎ БЕЛАРУСКІХ ТЭАТРАЎ
26 КАСТРЫЧНІКА
18.00
ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ВЫНІКУ МАЙСТАР-КЛАСАЎ НА КАМЕРНАЙ СЦЭНЕ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ, УВАХОД ВОЛЬНЫ
Мікалай Мікалайчык – харэограф, танцор; скончыў Дзяржаўную школу балета ў Познані, супрацоўнічаў з прадстаўнікамі розных танцвальных стыляў (Генрык Тамашэўскі, Конрад Джэвецкі, Макс Эк, Біргіт Кульберг, Эва Выціхоўска), ствараў пластычныя рашэнні многіх спектакляў у драматычным і оперным тэатры, працаваў з Маяй Клячэўскай, Кшыштафам Варлікоўскім, Гжэгажам Яжынам, Кшыштафам Гарбачэўскім і інш.
Адукацыйна-азнаямляльныя паказы запісаў спектакляў Т. Кантара для удзельнікаў майстар-класаў і мерапрыемстваў. Спектаклі будуць паказаны на мове арыгінала без перакладу.
23 кастрычніка
13.00 -“Сёння мае народзіны”
24 кастрычніка
13.00 - “Ніколі сюды ўжо не вярнуся”
25 кастрычніка
13.00 - “Няхай згінуць артысты”
Усе мерапрыемствы пройдуць на Камернай сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы (вул. Энгельса, 7; службовы ўваход). Удзел у майстар-класе прадугледжвае папярэднюю рэгістрацыю. Доступ на ўсе астатнія мерапрыемствы вольны. Ласкава запрашаем!
Тэлефоны для даведак +375 (17) 2891341; 3271107.