Чемпионы Смотри сейчас


Сяргей Будкін, /



Прэзэнтацыю свайго новага альбому "Варанок" Зьміцер Вайцюшкевіч вырашыў зрабіць у адной зь менскіх саўн. Каб падкрэсьліць задушэўнасьць сваёй працы.


Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Скачать аудио (8.71 МБ)

Апрануты ў белы гарнітур Вайцюшкевіч сустракае журналістаў з шырачэзнай усьмешкай на вуснах. Ён запрасіў прадстаўнікоў прэсы ў адну зь менскіх саўн, набыў шашлыкоў ды піва. "Шчыра казаць, хвалююся, бо даўно прэс-канферэнцый не даваў, - сьцішаным голасам прызнаецца сьпявак ды тут жа голасна запрашае ўсіх частавацца. - Заўважце, усё без спонсараў!".



Новая праграма "Варанок" вырашана ў жанры шансону і запісаны разам з музыкамі WZ-orkiestra ды Apple Tea. "Ідэя альбому належыць Генадзю Бураўкіну. Спачатку як пачуў, дык мог пакруціць пальцам ля скроні, але тры гады забароны на прафэсію зрабілі сваю справу. Я падумаў, што адужаю такую праграму, хоць прынята лічыць, што песьні такога кшталту мусіць сьпяваць чалавек, які сядзеў. А я таксама меў пакараньне, трапіўшы ў "чорныя сьпісы". Па-другое хацелася зрабіць беларускамоўны альбом у такім жанры, раней ніхто ня верыў, што такое магчыма", - распавядае выканаўца.

Зрэшты, меркаваная праграма "турэмнага шансону" зь цягам часу трансфармавалася. Да альбому "Варанок" цяпер больш пасуе азначэньне "рэстаранны шансон". У дыск ўвайшлі задушэўныя песьні, якія лёгка могуць прыжыцца сярод людзей рознага веку. Разьлік ня толькі на таксістаў – патэнцыйных спажыўцоў такой музыкі, але і на людзей, "якія заходзяць у "Гіпа" ды могуць працягнуць руку да дыску". Словы да ўсіх песень напісаў Генадзь Бураўкін, акрамя адной, якая належыць аўтарству Уладзімера Някляева. Яна завецца "Ты - залаты", альбо "Віцебск 2030" – выканаўца верыць, што прынамсі ў гэтым годзе яго творчасць дазволяць і паклікаюць на "Славянскім базары", да якога твор з прыпевам "Я такі бедны, як той грош медны" пасуе выдатна, на яго меркаваньне.



"На самой справе "Варанок" – гэта не хі-хі і не ха-ха, а сур’ёзная спроба распавесьці пра чалавека, які апынуўся ў цяжкіх жыцьцёвых абставінах. Пражыў 40 год і ня ведае як быць далей", - стаў на хвіліну сур’ёзным Вайцюшкевіч і параіў слухаць яго новыя песьні ўсім тым людзям, якія засумаваліся па беларускай песьні. Сьпявак зьбіраецца прадставіць сваю праграму маштабна ў сэнсе геаграфічнага ахопу. Яна ўжо прагучала ў Бэрліне, рыхтуюцца канцэрты ў Маскве, Піцеры, Варшаве, Гданьску, Беластоку і Вільні. "Сіменс Арэну браць ня будзем, нам хопіць залі на 500 месцаў", - сьціпла дадаў адзін з двух фігурантаў "чорнага сьпісу". Яго бліжэйшыя "кватэрнікі" у Менску адбудуцца 12 сьнежня на "Арт-сядзібе" і 17 сьнежня на сядзібе БНФ.



Частку песень з альбому "Варанок" Вайцюшкевіч прадставіў раней у выглядзе самотніка "Шо-шо", выдадзеным пад творчым псэўданімам Хведар Шчавель. У тым ліку і загалоўную.









Фото: generation.by
 

Как прошел бесплатный концерт в «Песочнице», где собрались сотни людейКак прошел бесплатный концерт в «Песочнице», где собрались сотни людей
Представители Буйнова и Киркорова прокомментировали их участие в клипе в поддержку властиПредставители Буйнова и Киркорова прокомментировали их участие в клипе в поддержку власти
Скандал с номером на концерте в «Минск-Арене». Участники рассказали, как развивались событияСкандал с номером на концерте в «Минск-Арене». Участники рассказали, как развивались события
Киркоров, Басков, Дорофеева, Солодуха, Ланская и другие звезды спели в поддержку действующей властиКиркоров, Басков, Дорофеева, Солодуха, Ланская и другие звезды спели в поддержку действующей власти
Группа ЛСП выпустила второй альбом за неделюГруппа ЛСП выпустила второй альбом за неделю
Беларуская моладзь выступіць на TEDxYouth@Minsk у прамым эфіры VOKAБеларуская моладзь выступіць на TEDxYouth@Minsk у прамым эфіры VOKA
Куда пойтиКуда сходить в выходные? Гид, в котором есть из чего выбрать
Скандальный клуб, который закрылся в 2016 году, снова открыл двериСкандальный клуб, который закрылся в 2016 году, снова открыл двери
Басков снялся в рэп-клипе вместе с одним из самых популярных тиктокеров РоссииБасков снялся в рэп-клипе вместе с одним из самых популярных тиктокеров России
«Дикий зашквар получится». Белорусы отговаривают Баскова и других петь на провластном концерте«Дикий зашквар получится». Белорусы отговаривают Баскова и других петь на провластном концерте
ОбщепитМинские заведения готовят еду и напитки в БЧБ-раскраске. Узнали, не боятся ли они за свой бизнес
Назван лучший американский сериал годаНазван лучший американский сериал года
В Польше пройдет большой концерт солидарности с БеларусьюВ Польше пройдет большой концерт солидарности с Беларусью
Средняя зарплата курьера в Menu.by — 1400 руб. в месяц. Подробнее об условияхСредняя зарплата курьера в Menu.by — 1400 руб. в месяц. Подробнее об условиях
Общепит24 рубля и больше килограмма еды. Сегодня в Минске стартует новый Gastrofest
Манхэттенский фестиваль короткометражного кино в Минске: когда пройдет и что покажутМанхэттенский фестиваль короткометражного кино в Минске: когда пройдет и что покажут