Маша и Медведь Смотри сейчас


       
На наступным тыдні выходзіць новы альбом Змітра Вайцюшкевіча "Варанок", задуманы як зборнік беларускага турэмнага шансону. Сёння TUT.BY прэзентуе эксклюзіўную бонусную песню з гэтага альбома "Дачакайся, матуля" — гэта сумесная праца Vinsent’а і Змітра Вайцюшкевіча пры ўдзеле вакалісткі гурта "Apple Tea" Сашы Захарык. У аснову песні пакладзены верш народнага беларускага пісьменніка Генадзя Бураўкіна, да якога свае куплеты дадаў Vinsent.


Гісторыю стварэння песні распавядае Vinsent:

— Да мяне звярнуўся Зміцер Вайцюшкевіч і паказаў матэрыял, які ён ужо меў. Я напісаў свае куплеты, а таксама стварыў біт і эфекты. Потым гэты трэк аздобіла сваім вакалам Саша Захарык. Увогуле, гэтая песня сімвалізуе сувязь пакаленняў. Тэкст і музыку стваралі творцы вельмі рознага веку. Мы паказваем тое, што яднае кожнага з нас.





Внимание! У вас отключен JavaScript, ваш браузер не поддерживает HTML5, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player.

Скачать аудио (8.71 МБ)

Зміцер Вайцюшкевіч кажа:

— Ідэя запісаць альбом турэмнай лірыкі належыць не мне самому. На такую працу мяне натхніў народны беларускі паэт Генадзь Бураўкін, які і напісаў большасць тэкстаў да гэтага альбома. "Варанок" складаецца з 13 песень. 12 асноўных: адна з іх — на словы Уладзіміра Някляева, астатнія 11 — на словы Генадзя Бураўкіна, а таксама з бонуса, якім і стала сумесная праца з Vinsent’ам — песня "Дачакайся, матуля".

Не так даўно Зміцер Вайцюшкевіч выдаў сінгл "Шо-Шо", кампазіцыі з якога ўвайшлі ў альбом "Варанок". "Шо-шо" Зміцер Вайцюшкевіч прэзентаваў пад псеўданімам Хведар Шчавель. У новым альбоме ж Вайцюшкевіч вырашыў не хавацца пад псеўданімам і выдаць ад свайго імя.

Першая публічная прэзентацыя "Варанка" адбудзецца 30 лістапада на канцэрце ў Берліне.

Калі ж будзе канцэртная прэзентацыя альбома ў Беларусі, Зміцер Вайцюшкевіч пакуль не можа сказаць, бо па-ранейшаму музыка знаходзіцца ў "чорным спісе". Пацверджаннем гэтаму стала забарона яго канцэрта на мінулым тыдні ў Полацку, пра што TUT.BY таксама паведамляў.


Розыгрыш билетов!

Новый розыгрыш в приложении "Афиша TUT.BY"! Можно бесплатно получить сертификат в фитнес-клуб с тренажерным залом и спа

  • Предложение дня - 4 блюда по специальной цене с выгодой до 25% Ган Бей / Gan Bei
  • В будние дни с 15.00 до 17.00 скидка 100% на вторую порцию хинкали Хинкальня
Все заведения