Фото - постер к выставке “Святло Вязынкі” на AFISHA.TUT.BY

“Святло Вязынкі”

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!
21 кастрычніка 2014 года, а 18-й гадзіне, Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на прэзентацыю новага аўтарскага фотапраекта Валерыя Вядрэнкі “Святло Вязынкі”. Гэта трэці сумесны праект музея і мастака. Экспазіцыя з 60 мастацкіх фатаграфій адлюстроўвае колазварот прыроды ў адной з культавых мясцін Беларусі – Вязынцы, малой радзімы Янкі Купалы.

У творчым пошуку Валерый Вядрэнка прайшоў праз захапленне кінематаграфіяй, жывапісам. Са з’яўленнем сучасных тэхналогій працуе ў галіне лічбавай фатаграфіі. Валерый Вядрэнка ўваходзіць у склад экспертнай камісіі Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”, куратар праекта “Сустрэчы з легендамі” і аўтар публіцыстычнай рубрыкі “Лыжка дзёгцю” на фотапартале “ZNYATA”. Работы фотамастака прадстаўлены на шматлікіх фота- і мастацкіх выстаўках, у тым ліку персанальных, на Беларусі і ў замежжы, уваходзяць у склад музейных калекцый.
У праекце “Святло Вязынкі” Валерый Вядрэнка свядома не выкарыстоўвае спецэфекты сучасных тэхналогій, бо, на яго думку, Вязынка, нібы лінза, увабрала рысы многіх беларускіх ландшафтаў: ад балотаў Палесся да ўзгоркаў Паазер’я, ад абшараў Падняпроўя да паэтычных нёманскіх дуброў. У гэтай цудоўнай мясціне ад Купалля да Купалля цягам 30 фотасесій Валерый Вядрэнка карпатліва і чуйна збіраў праявы зменлівасці прыроды, імкнуўся захаваць каларыстычную дакументальнасць пейзажу, натуральнасць і спрадвечнасць гэтай дзіўнай прыроднай прасторы, каб яшчэ раз падкрэсліць, што геній беларускай літаратуры нарадзіўся ва ўнікальнай мясціне нашай зямлі, якая ў любы час года прамяніцца ціхім таямнічым святлом.

Выстаўку мастацкай фатаграфіі Валерыя Вядрэнкі “Святло Вязынкі” можна наведаць да 15 лістапада 2014 г. па адрасе: г. Мінск, вул. Янкі Купалы, 4.

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные выставки

0063385