Фото - постер к выставке Святло Перамогі на AFISHA.TUT.BY
Тематическая

Святло Перамогі

Данное событие уже завершено.
Нравится выставка? Поделись с друзьями!
2 ліпеня (серада) 2014 года а 17-й гадзіне ва УП “Рэспубліканская мастацкая галерэя” ГА “Беларускі саюз мастакоў” (вул. Казлова, 3 г. Мінск, Палац мастацтва) адбылось адкрыццё мастацкай выставы “СВЯТЛО ПЕРАМОГІ”, прысвечанай да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вайна і мастак - гэта вельмі няпросты саюз. У ім вельмі лёгка страціць ісціну. Мастак, адлюстроўваючы рэчаіснасць, адваротнага самой сутнасці чалавека працэсу, не павінен страціць сябе, як творцу, пры гэтым вайна не павінна ператварыцца ў набор рафінаваных паштовак. Складаная задача…

Фатальнасць будучыні, цемра, што ахоплівае свет, - гэта не высакамоўныя вобразы фантаста, гэта тая рэальнасць, у якой жылі людзі канца 30-х гадоў. І галоўным феноменам з'яўляецца нават не перамога сама па сабе, а тое, што чалавецтва не выйшла з вайны з ачарствелымі душамі.

Гэта вельмі паказальна і для мастацтва. У Беларусі, дзе ў поўнай меры людзі адчулі ўсе жахі перажытага, мастацтва атрымала новы імпульс. Пасляваенныя гады сталі залатым стагоддзем беларускага мастацтва - сфармавалася нацыянальная школа.

Тэма вайны, вядома, займала значнае месца ў творчасці беларускіх мастакоў, але трактоўка тэмы была цалкам розная - ад драматызму карцін М. Савіцкага, да жыццесцвярджальных нацюрмортаў і краявідаў Л. Шчамялёва. Шырата погляду на задачу заўсёды прысутнічала ў беларускім мастацтве, аб чым сведчыць і выстава, якую прадстаўляем...

На выставе будуць прастаўлены працы як майстроў - Л. Шчамялёва, Г. Вашчанкі, М. Данцыга, А. Малішэўскага, М. Назаранкі, Ул. Уродніча, М. Апіёка, так і маладых творцаў з шэрагу Беларускага саюза мастакоў.


Выстава працуе: з 2 па 13 ліпеня 2014 г. з 11.00 да 19.00 штодзённа, акрамя панядзелка.

Даведкі па тэлефонах: (017) 288-15-49, (029) 550-31-81 – Палац мастацтва;
(017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў.


  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие выставки

показать все
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0059322