Фото - постер к выставке Свет Іконы на AFISHA.TUT.BY

Свет Іконы

Данное событие уже завершено.
  • Нравится выставка? Поделись с друзьями!
Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры
ЗАПРАШАЕ
на выстаўку
“Свет Іконы”
(персанальная выстаўка мастака Ядзьвігі Сенько)


Зусім нядаўна мы адсвяткавалі Масленіцу, напяклі бліноў, нагуляліся і навесяліліся. На змену вяселлю і гулянням прыйшоў Вялікі пост, і ўсім нам неабходна духоўна падрыхтавацца да Светлай Пасхі. Гэта адна з галоўных і важных падстаў для стварэння выстаўкі “Свет Іконы” мастака-іканапісца Ядзьвігі Сенько. Увазе наведвальніка будзе прадстаўлена 40 яркіх, насычаных светам і дабром праваслаўных і каталіцкіх ікон.
Ядзьвіга Сенько ў 1983 годзе скончыла Маскоўскі ўніверсітэт мастацтваў – факультэт выяўленчых мастацтваў – аддзяленне станковага жывапісу і графікі.

З 1997 года творчасць мастака непарыўна звязана з тэматыкай хрысціянства. Па бласлаўленні Філарэта мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі піша спісы з усіх вядомых у праваслаўным свеце ікон. У арсенале яе работ ёсць і каталіцкія іконы, і вядомыя біблейскія сюжэты. Ядзьвігай напісана больш за 1800 абразоў і карцін на хрысціянскую тэматыку.
Ядзьвіга Сенько займаецца выставачнай дзейнасцю з 2003 года. Больш за 150 яе персанальных выставак ікон і карцін прайшлі ў гарадах Беларусі і за мяжой.

Выстаўка будзе працаваць з 2 сакавіка на працягу месяца. Уваход каштуе – 15 тысяч рублеў.

Наш адрас: г. Мінск, зав. Музычны, 5
Тэл.: 2202667


Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • 12 марта 2015 в 16:07

    Лично знаю Ядвигу:) Художник в полном смысле этого слова. С этим человеком приятно общаться, она добра, чутка и "воздушна". Советую сходить !

Похожие выставки

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения