17 кастрычніка, 13:00; Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура
(вул. З. Азгура, 8)
«QUO VADIS?..»
Выстава сучаснай беларускай скульптуры
Выстава сучасных беларускіх скульптараў, якія ў сваёй творчасці звярнуліся да тэмы Ўкрыжавання.
Укрыжаванне адлюстроўвае пэўны момант у гісторыі чалавецтва, падзяляючы, раскрыжоўваючы яго на дзве часткі. Адначасова яно збірае і канцэнтруе ў сабе ўсю гісторыю людзкасці, усю працягласць быцця гэтага свету.
Вобраз Укрыжавання назаўсёды звязаны з вобразам бунту. Гэта бунт супраць існуючай чалавечай логікі. Нелагічна добраахвотна прымаць на сябе чыесьці правіны і пасля, за гэтыя правіны, нелітасціва пакутаваць і прыняць жорсткае пакаранне. І яшчэ больш нелагічна даць на гэта згоду ўжо на пачатку шляху. Распачаць свой шлях з веданнем такога канца.
Камю задаваўся пытаннем, як чалавек і чалавецтва становяцца здольнымі да забойстваў, войнаў, праз якія ідэі і канцэпцыі адбываецца іх апраўданне? Ці можна ўвогуле гэта апраўдаць?
Вобраз скуголенага болем торсу дае свой маўклівы адказ.
Удзельнікі: Сяргей Бандарэнка, Канстанцін Касцючэнка, Уладзімер Піпін, Аляксандр Шаппо.
Выстава працуе з 17.10.2015 па 14.11.2015 г.
Кантакты:
Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура
вул. Азгура 8
інфа тэл.: +375–17–380 06 32
каса: +375–17–290 93 83