Фото - постер к выставке Праект “Не 1/8” на AFISHA.TUT.BY
Данное событие уже завершено.

О событии

Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура
Секцыя скульптуры Беларускага саюза мастакоў
Праект “НЕ 1/8”
Выстава сучаснага партрэта


11 верасня 2015 г. а 18:00 гадзіне ў Мемарыяльным музее-майстэрне З.І. Азгура (вул. Азгура, 8) адбудзецца адкрыццё выставачнага праекта “НЕ 1/8”
Выстава сучаснага беларускага скульптурнага партрэта “НЕ 1/8” сутыкае гледача з нерэалістычным мастацтвам, дзе ён мусіць выйсці па-за стэрыатыпнае ўспрыняццё рэчаіснасці. “Місія мастацтва – ствараць іррэальныя далягляды. Каб дасягнуць гэтага, ёсць толькі адзін спосаб – адмовіць нашу рэальнасць і ўзвысіцца над ёй”(Х.Артэга-і-Гасэт ).

Выстава “НЕ 1/8” выклікае рэзкае парушэнне сэнсавых чаканняў, так як адмаўляе агульна прынятае вызначанне 1/8 як класічнага вымярэння прапорцый чалавека. Гэта не ўвасабленне “чалавечага”, гэта - адлюстраванне адбіткаў жыцця, натуры, якія паказаны праз індывідуальную прызму мастака.

Скульптурныя працы суправаджаюць відэа, на якіх аб’ектывізуецца працэс пошука новай формы.

У выставе удзельнічаюць сучасныя беларускія скульптары: Борзды Валянцін, Вараб’ёў Андрэй, Касцючэнка Канстанцін, Пятруль Максім, Піпін Уладзімер, Шаппо Аляксандр, Цімашоў Васіль.

Уваход вольны.
Выстава будзе працаваць з 11 верасня па 10 кастрычніка.

Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура
вул. З.Азгура, 8, г. Мінск
тэл.: +375–17–3800632

Поделитесь событием

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Комментарии

Самые популярные события

0072650