Фото - постер к концерту Спеўны Сход са Змітром Вайцюшкевічам  на AFISHA.TUT.BY

Спеўны Сход са Змітром Вайцюшкевічам

Данное событие уже завершено.
  • Нравится концерт? Поделись с друзьями!

Беларускі раманс у выкананні
Змітра Вайцюшкевіча і Спеўнага Сходу

27 чэрвеня у дворыку “Грай-кафэ” адбудзецца незвычайная падзея. Нарэшце, на Спеўны Сход завітае знакаміты спявак, аўтар шматлікіх беларускіх хітоў і проста “залаты” мужчына - Зміцер Вайцюшкевіч. У атмасферы летняга і, нават, рамантычнага Менска будзем спяваць вядомыя песні, якія ўжо сталі класікай беларускага гарадскога раманса. Дарэчы, на старонках ініцыятывы ў сацыяльных сетках слухачы могуць прапанаваць сваю ўлюблёную кампазіцыю для таго, каб разам выканаць яе падчас спеўнага сходу. Завітвайце!

Вядоўца – Сяржук Доўгушаў
Месца: дворык “Грай-кафэ” (Інтэрнацынальная, 33)
Калі: 27/06. Пачатак а 19.30. Уваход вольны (free donation)
Дадатковая па тэлефоне: 8 029 565 72 18, 8 029 341 51 43

Спеўны сход – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Сяржук Доўгушаў, кіраўнік праекту, ладзіць гэтыя сустрэчы, вучыць людзей спяваць ды спявае разам з імі. Некамерцыйная ініцыятыва «Спеўны сход» ужо чатыры гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры. 

 

 

Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • Скидка 30% на услуги СРЦ "Титан". Социальная акция! Титан
Все заведения
0065295