Фото - постер к концерту Народны альбом на AFISHA.TUT.BY

Народны альбом

Данное событие уже завершено.
Нравится концерт? Поделись с друзьями!
«Народны Альбом» вяртаецца ў Мінск: спяваць і танчыць будуць усе!

Сёлета музычны праект пра жыццё заходнебеларускага мястэчка ў 1920-1930-х мінулага стагоддзя адзначае 20-годдзе. Канцэрт-мюзікл культавага праекту ўпершыню за 10 год пройдзе ў Беларусі.

24 лютага на сцэну «PRIME HАLL» выйдуць вядомыя беларускія музыкі.
Песні з «Народнага альбому» сталі сапраўднымі хітамі: «Простыя словы», «Край ты, мой край», «Кантрабандыст», «Паляўнічы, ты мой, паляўнічы», трылогія пра Казіка і Юзіка…

У верасні ў Беластоку (Польшча) адбыўся музычны спектакль з нагоды 20-годдзя «Народнага альбому»: поўная зала Падляскай оперы, на канцэрт прыехала багата беларусаў, «Простыя словы» выконвалі на біс двойчы.

Рэпартаж з канцэрта ў Беластоку:


У Навагоднюю ноч запіс гэтага канцэрту выйдзе ў эфіры тэлеканалу «Белсат». Гледачы таксама змогуць пабачыць дакументальны фільм пра тое, як ствараўся «Народны альбом».

Аўтар вершаў мюзікла – Міхал Анемпадыстаў.
Галоўны медыйны партнёр – тэлеканал «Белсат»
Канцэрт-падзея пачнецца а 20-й гадзіне ў мінскім «PRIME HАLL»
(Мінск пр. Пераможцаў, 65).

Квiткi - от 20 до 60 рублей, танцпол - 35 руб.
Інфалінія: (033) 655 55 96.
Квiткi можна набыць ў Тэатральна-канцэртнай касе па вул. Калініна, 5 з панядзелка па пятніцу з 10.00 да 19.00 альбо на AFISHA.TUT.BY
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения
0058931