Фото - постер к концерту Масленіца ў Ваньковічаў з дзеткамі на AFISHA.TUT.BY

Масленіца ў Ваньковічаў з дзеткамі

Сохранить
Сохранить событие
Данное событие уже завершено.
Подпишитесь на рассылку о событиях и акциях в разделе «Детям»!
Пожалуйста, укажите правильный e-mail

О событии

12 сакавіка а 12-й і 14-й гадзінах у Доме-музеі Ваньковічаў адбудзецца фальклорна-музычная праграма “Масленіца” для дзетак з бацькамі з узделам дзіцячага гурта “ФолкРада”, дзіцячага фолк-тэатра “Вера і Патрыцыя” і фолк-гурта “Вурай”.

Музычныя гурты зрабілі рэканструкцыю абраду і адаптавалі яго для дзяцей і дарослых: тэатралізаваная святочная праграма з песнямі і танцамі, з гульнямі, з цудоўнымі падарункамі і сюрпрызамі.

Спецыяльна для гэтай падзеі фолк-гурт “Вурай” падрыхтаваў інтэрактыўную музычную тэатральную праграму па традыцыях Масленіцы на Беларусі: ад народных гульняў да цікавых гукаў кантрабаса, барабанаў і скрыпкі.

Дзіцячы фолк-тэатр “Вера і Патрыцыя” прапануе тэатралізаваны майстар-клас па абрадах і спевах Масленіцы, з традыцыйнымі пажаданнямі і “кіданнем маслам”. А вось дзіцячы гурт “ФолкРада” дапаможа вывучыць масленічныя песні дзецям і іх бацькам з выкарыстаннем такіх музычных інструментаў, як бубен, каробачкі і званочкі.
Вас чакае майстар-клас па вырабу традыцыйнай лялькі!
А на цудоўным і ўтульным подвор’і сядзібы вас чакаюць бліны (уваходзяць у кошт білета) і старажытны рытуал!

Музычная праграма разлічана на 1,5 гадзіны.

У кошт білета (150 000 руб.) уваходзяць таксама агляд экспазіцыі музея-сядзібы Ваньковічаў і бліны.
Білеты на праграму можна заказаць загадзя па тэл.: (017) 327 88 78, (029) 629 05 41
ці (029) 875 57 78.

Для сям’і з дзеткамі скідкі.

Сустракаем Масленіцу ў Ваньковічаў
па-беларуску!
Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Самые популярные события

  • При заказе десерта "Медовик" или "Фисташковый бисквит" с 12.00 до 13.00 - капучино в подарок Хинкальня
  • Доставка горячих сетов для теплой компании при заказе от 20 руб. Ган Бей / Gan Bei
Все заведения
0070590