Фото - постер к концерту Концерт-посвящение М.Лютеру и Ф.Скорине  на AFISHA.TUT.BY
Классика

Концерт-посвящение М.Лютеру и Ф.Скорине

Данное событие уже завершено.
Нравится концерт? Поделись с друзьями!
12 лютага ў Вялікай Канцэртнай залі Белдзяржфілармоніі распачнецца ўнікальны і шматгранны музычны і культуралагічны праект, які будзе доўжыцца ўвесь 2017 год. Прысвечаны ён 500-годдзю БЕЛАРУСКАЙ БІБЛІІ І КНІГАДРУКАВАННЯ, а таксама 500-годдзю НЯМЕЦКАЙ і ЕЎРАПЕЙСКАЙ РЭФАРМАЦЫІ.

Першай маштабнай падзеяй будзе канцэртная праграма-прысвячэнне Марціну Лютэру і Францішку Скарыну “На пачатку было Слова”, якую рыхтуюць Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік – заслужаная артыстка РБ Наталля Міхайлава), Ансамбль салістаў “ВЫТОКІ” і Камерны аркестр “CAPELLA ACADEMIA”. Сярод салістаў – лаўрэат міжнародных конкурсаў, піяніст Юрый Бліноў, вядучыя салісты беларускай оперы – Наталля Акініна і Дзмітрый Капілаў. Аўтар усяго праекта і дырыжор названага канцэрта – лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей ФРАЛОЎ.

У праграме прадстаўлены адкрыцці музыкі Рэнесанса і ранняга Барока, што прагучаць у Беларусі ўпершыню, а таксама самыя яркія фрагменты шэдэўраў Высокага Барока – Пасіёнаў паводле Мацьвея і Яна, Месы сі-мінор вялікага Баха, і араторыі “Месія” Гендэля.

Канцэрт-прысвячэнне будзе суправаджацца не толькі змястоўным канферансам, але навуковым каментарыем на тэму Юбілеяў, дзе публіка ўпершыню пачуе многія цікавыя факты з гісторыі названых герояў.

Пачатак у 19-00.
Білеты ў касах Філармоніі і ўпаўнаважаных распаўсюднікаў.
Даведкі і кантакты для прэсы па тэл.
+ 375 29 765 56 78,
+ 375 29 185 80 48
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

Похожие концерты

показать все
  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения