Фото - постер к концерту Гурт Akute на AFISHA.TUT.BY

Гурт Akute

Данное событие уже завершено.
Нравится концерт? Поделись с друзьями!
19 лiстапада гурт Akute выступiць з вялiкай дзвюхгадзiннай праграмай у TNT Rock Club. Музыкi прадставяць усе свае галоўныя гiты гасцям клуба.

Гурт Akute быў створаны ў 2008 годзе ў Магілёве. Музычны складнік калектыва фарміраваўся пад уплывам New Order, The Cure, Placebo, The Killers, Interpol. Тэкставы – пад уражаннем ад твораў Азімава, Брэдберы, Стругацкіх і іншых пісьменнікаў-фантастаў ХХ стагоддзя, памножанным на паэтычны шарм беларускай мовы.



Дэбютны альбом "Дзевачкі і космас" выйшаў у чэрвені 2011 года. Дыск патрапіў у лік лепшых альбомаў года па версіі партала Experty.by, а гурт перамог у намінацыі "Прарыў года" музычнай прэміі "Рок-каранацыя".

Другі альбом "Не існуе" з’явіўся ў красавіку 2012 – прызнанне крытыкаў і прэсы гэтым разам матэрыялізаваліся ў паспяховых сольных канцэртах ў Мінску і рэгіёнах. Увосень ў Мінску Akute выступілі на адной сцэне разам з Placebo (гурт абралі самі брытанцы), атрымалі вельмі цёплы прыём публікі і станоўчыя водгукі прэсы.Па выніках 2012 гурт Akute і альбом "Не існуе" былі адзначаны ўзнагародамі ўсіх незалежных беларускіх музычных прэмій.

Ужо праз год, у красавіку 2014 выйшаў чарговы поўнафарматны альбом Akute “Рэальнасць і сны”, які самі музыкі характэрызуюць як “сваю найдакладнейшую працу”. Канцэртны тур у падтрымку альбома у 2014-2015 гг. закрануў не толькі абласныя цэнтры Беларусі, але і малыя гарады.

Пасля шэрагу вялікіх канцэртных тураў па Беларусі і Украіне і ўдзелу ў вялікіх фестывалях Рок за Баброў (BY), Atlas Weekend (UA), Respublica (UA), AKUTE з дапамогай краўдфандынгу (сабрана больш за 2.500 у.е.) восенню 2016-га выдае 4-ты альбом пад назвай “Płastyka”.



Выступ гурта Akute адбудзецца 19 лiстпада ў TNT Rock Club. Пачатак у 20.00. 
Кошт квiткоў: папярэдне — 15 руб., у дзень канцэрта — 18 руб.
Квiткi без камiccii можна набыць у TNT Rock Club.
  • Поделиться:

Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы

  • Скидка до 20% на квест "Во сне с Фредди Крюгером" в PodZamkom
Все заведения