23 траўня ў 16:30 на адкрытай пляцоўцы сталічнага аэраклубу "Баравая" адбудзецца першы рэспубліканскі фестываль "Bela Music-09", удзел у якім возьмуць "Крама", "Палац", "Neuro Dubel", "J:морс", "БЕЗ БИЛЕТА", "Дзецідзяцей", "Garadzkija" і гурт Аляксандра Растопчына “Rastop Power Trio”. Суарганізатарамі фэста выступілі Міністэрства культуры, Мінаблвыканкам і Мінгарвыканкам.
З 15:00 ад станцыі мэтро "Ўсход" будуць хадзіць звычайныя гарадзкія аўтобусы па маршруце "Мэтро — Баравая". Праезд будзе каштаваць 600 рублёў. На аўтобусах будзе зьмешчаная рэкляма фэсту. Яны будуць хадзіць і ў адваротным кірунку да 23:00.
Квіток на фэст Bela Music каштуе 20 000 руб. Дзеці да 10 гадоў у суправаджэньні бацькоў могуць праходзіць бясплатна.
Даведкі: (029) 6-5555-96, (033) 6-5555-96, (029) 687-20-93
Если вы заметили ошибку в тексте новости, пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter

Отзывы